«Міжнародны дзень роднай мовы»

21.02.2024

Вось ужо больш за 20 гадоў ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.

Вось і выхаванцы нашага дзіцячага сада святкавалі Дзень роднай мовы. Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы. Для дзяцей малодшай груп была праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”. Выхаванцы другіх малодшых груп разам з педагогамі адправіліся ў завочнае падарожжа пад назвай “Беларускі краявід”.Для выхаванцаў сярэдняй і старшай груп было праведзена віктарына “Гучы, слова, па-беларуску”, а самае цікавае – гулялі ў народныя гульні “Жабка”, “Грушка”. Па завяршэнні дня дзеці усіх узроставых груп прадставілі малюнкі “Мой родны кут”.
Дзень выдаўс цікавым і думаем запомніца выхаванцам сада