Мерапрыемства "Святло роднага слова"

19.02.2021

Беларуская мова цікавая і незвычайная. Яна ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легендаў, паданняў. Каб узмацніць матывацыю да вывучэння роднай мовы ў нашай ДУА " Яслі-сад в. Малыя Радванічы" прайшло мерапрыемства "Святло роднага слова". Педагогі правялі мерапрыемства ў розных формах: заняткі, гульні, выставы; арганізавалі тэатральную дзейнасць.

Ва ўстанове з самага ранку гучалі простыя ветлівыя словы. З выхаванцамі сярэдняй і старшай груп педагогі размаўлялі на беларускай мове, як на занятках, так і ў свабоднай дзейнасці, падчас гульняў.

У гэты дзень дашкольнікі даведаліся пра прадметы народнага побыту, беларускую народную вопратку, звычаі і традыцыі, пазнаёміліся з беларускімі музычнымі кампазіцыямі, чыталі беларускія народныя казкі і адгадвалі загадкі. Прайшла выстава дзіцячай мастацкай літаратуры "У свеце берарускіх казак".

Педагогі пашырылі веды дзяцей пра шляхі, якімі людзі шлі да адкрыцця друкарскай справы, пра першага беларускага друкара-асветніка Ф.Скарыну.

Рыхтуючыся да мерапрыемства, мы імкнуліся далучыцца да багатай скарбонкі свайго народа, яго народнай культуры. Удзельнікі змаглі адчуць прыгажосць і непаўторнасць беларускага слова. Усе ўпэўніліся ў тым, што наша беларуская мова прыгожая, сакавітая, трапная і пявучая.