Тыдзень роднай мовы "Жыве ў вяках беларускае слова"

23.09.2022

 

   З 19 па 23 верасня ў нашай дашкольнай установе прайшоу Тыдзень роднай мовы “Жыве ў вяках беларускае слова”.

   У панядзелак выхаванцы падарожнічалі “Па старонках роднай мовы”, яны мелі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа.

 Аўторак быў прысвечаны тэме “Падароджа ў казку”. У гэты дзень дзеці вучыліся эмацыянальна ўспрымать казку, разумець яе змест, вымаўляць беларускія словы.

Тэма серады - “Мой родны кут”. У гэты дзень дзеці паглыблялі свае веды пра родную вёску Радванічы, славутых землякоў і вядомыя мясціны, наведалі сельскі дом культуры. 

У чацверг выхаванцы пазнаёміліся з творамі дзіцячых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Тэма пятніцы -  “Гуляем разам”.  Дзеці гулялі ў беларускіе гульні, забавы, слухалі беларускія музычныя творы. Спадзяемся, што мярапрыемства гэтага тыдня запомніцца нашім дзецям надоўга.