Забаўляльнае мерапрыемства "Калядны агеньчык"

10.01.2022

З мэтай далучэння дзяцей да народнай культуры ў ДУА "Яслі-сад в. Малыя Радванічы" прайшло забаўляльнае мерапрыемства "Калядны агеньчык".  Правядзенне дадзенага мерапрыемства ўжо цвёрда ўвайшло ў традыцыю нашай дашкольнай установы.

Усе з нецярпеннем чакалі гэтага свята, бо да калядак рыхтаваліся загадзя не толькі педагогі, але і дзеці з бацькамі. Дашкаляты знаёміліся з гісторыяй свята, з традыцыямі, якія яго суправаджаюць, развучвалі калядныя песні і вершы.

Не абыйшла свята і выдумшчыца Каза - сімвал урадлівасці і здароўя. Яна то ліха вытанцоўвала з дзецьмі, то бадала іх, то падала на падлогу і заціхала. Калядоўшчыкі спрабавалі "ажывіць" казу, але ў іх нічога не атрымлівалася. І тады дзеці давалі Казе пачастункі. Побачыўшы цукеркі або печыва, Каза "ажывала" і працягвала плясаць і весяліцца.

Святочная атмасфера з народнымі гульнямі, пляскамі і калядкамі, а таксама маляўнічыя касцюмы, яркія звычаі і традыцыі беларускага народа, прынеслі дзяцям незабыўныя уражанні.

Наша дашкольная ўстанова акунулася ў атмасферу свята і весялосці!